Acta Anniversaria : зборнік навук. прац / уклад. З. Л. Яцкевіч ; рэдкал.: Ю.М. Бохан [і інш.]; Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь, Нац. гіст.-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». — Том 1. — Нясвіж : НГКМЗ «Нясвіж», 2015. — 326 с.» [12] л. іл.: іл. ISBN 978-985-90358-1-4. На старонках штогодніка «Acta Anniversaria» асвятляецца шырокае кола пытанняў: даследаванні, распрацоўкі і знаходкі ў музейнай сферы, гісторыя роду Радзівілаў, нясвіжскай ардынацыі і горада Нясвіжа, музеязнаўства, мастацтвазнаўства, гістарыяграфія, рэстаўрацыя, крыніцазнаўства, археаграфія. Асобны раздзел прысвечаны падзеям на Нясвіжчыне падчас Першай сусветнай вайны, а таксама даецца інфармацыя аб працы музея-запаведніка. Выданне прызначана для гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і аспектамі музейнай дзейнасці.