Характеристики

Состояние
Б/у

Описание

Кнігі "Школьная бібліятэка" на беларускай мове (кошт у апісанні)
Дадатковыя фота па запыце
Адпраўка любой поштай за кошт пакупніка
Прапаную шмат іншых цікавых кніг у аб'явах
_
"Сучасная беларуская драматургія". Мінск, "Полымя", 1999г, 306с, ілюстрацыі. Добры стан.
Кошт - 25р.
"Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі.
Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Айчыны" А.Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р.Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В.Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В.Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашкевіч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В.Коўтун. Завяршаецца зборнік творам А.Дзялендзіка "Выклік багам" ("Чатыры крыжы на сонцы")."
_
"Вязьмо" Міхась Зарэцкі. Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 2000г, 336с. Вельмі добры стан.
Кошт - 30р.
"У рамане "Вязьмо" праз вострае сутыкненне характараў Міхась Зарэцкі раскрыў сутнасць грамадскага жыцця ў беларускай вёсцы ў гады калектывізацыі."
_
"Вір жыцця". Сучасная беларуская проза. Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 2002г, 528с. Вельмі добры стан.
Кошт - 30р
"У кнізе сучаснай беларускай прозы "Вір жыцця" змешчаны аповесці Анатоля Кудраўца "Раданіца", Алеся Масарэнкі "На бабровых тонях" і Андрэя Федарэнкі "Шчарбаты талер", а таксама апавяданні Вячаслава Адамчыка і Міхася Зарэмбы. Гэтыя творы выхоўваць павагу да людзей, перадаюць замілаванне родным краем..."
_
"Наканаванае" Ніл Гілевіч. Мінск, "Полымя", 1998г, 462с. Вельмі добры стан.
Кошт - 30р.
"У кнізе пададзены лепшыя вершы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, прызначаныя для школы. Аўтар асвятляе гістарычныя праблемы, лёс Бацькаўшчыны, матчынай мовы, кахання і маладосці. Раман у вершах "Родныя дзеці" - адзін з самых папулярных паэтычных твораў, вострасюжэтны і адначасова сацыяльна маштабны, па-філасофску заглыблены."
_
"На Купалле", п'есы. Мінск, "Беларуская навука", 1997, 191с. Вельмі добры стан.
Кошт - 30р.
"У зборнік уключаны п'есы Марцінкеаіча "Залёты", К.Каганца "Модны шляхцюк", Я.Купалы "Паўлінка", "Прымакі", М.Чарота "Мікітаў лапаць" і "На Купалле". Галоўнае, што лучыць гэтыя п'есы, - высокія духоўныя памкненні чалавека, яго высокія маральныя якасці і вялікая прага да лепшага жыцця."
_
"Пошукі будучыні" Кузьма Чорны. Мінск, "Мастацкая літаратура", 2001г, 335с. Вельмі добры стан.
Кошт - 45р.
"У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (1900-1944) увайшлі раман "Пошукі будучыні", аповесць "Лявон Бушмар" і апавяданні."
_
"Дзе начуе сонца" Уладзімір Юрэвіч. Мінск, "Юнацтва", 1998г, 255с. Стан добры, апошняя старонка адышла ад блоку.
Кошт - 20р.
"У кнігу старэйшага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Юрэвіча ўвайшлі лепшыя апавяданні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту "Неспадзяваная госця", "Лясное слова" і іншыя, апавяданне-успамін "Купалава каша", а таксама нарысы - нарыс жыцця і творчасці Янкі Купалы і нарыс пра сталіцу нашай Беларусі - горад-герой Мінск. Усе яны напісаны вельмі шчыра, з любоўю да маленькага чытача, да нашай гісторыі і краіны."
_
"Дабрасельцы" Аляксей Кулакоўскі. "Зона маўчання" Сяргей Грахоўскі. Мінск, "Юнацтва", 1996г, 286с. Вельмі добры стан.
Кошт - 30р.
"Аповесць А.Кулакоўскага "Дабрасельцы" пад сваёй назвай выходзіць упершыню. Яна пра цяжкае жыццё пасляваеннай вёскі, пра старшыню сельсавета, п'яніцу і дэмагога, які, дзякуючы нагаворам, паклёпу на сумленных людзей, "выйшаў у людзі".
Твор С.Грахоўскага "Зона маўчання" апавядае пра трагічныя падзеі ў жыцці пісьменніка - пакуты ў сталінскіх лагерах і перасыльных пунктах."
_
"Ты мой найлепшы друг" Янка Брыль. Мінск, "Полымя", 1998г, 446с. Вельмі добры стан.
Кошт - 30р.
"Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Брыль - сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст мастацка-філасофскага асэнсавання жыцця".

О продавце

На Куфаре с мая, 2024

Похожие объявления

KM_LOGO
Куфар Маркет рекомендует

До оплаты проверьте товар на дефекты

Забирайте покупки при личной встрече или заказывайте Куфар Доставку с осмотром товара.

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
20 р.

Кнігі серыі ''Школьная бібліятэка''

Минская обл., Другие города

Все объявления:

31

На Куфаре с мая, 2024