Описание
Прадам кнігі на беларускай мове.
Самавываз з Лошыцы альбо раёну Камвольнага камбіната. Магу выслаць поштай, перасылка за кошт пакупніка. Цана пазначана за кожную кнігу асобна, калі купляеце некалькі - зраблю знішку.
Магчымы абмен на іншыя кніжкі ў перакладзе на беларускую. Асабліва цікавяць Менская трылогія Пясецкага, Ажэшка і Чэслаў Мілаш, Рэмарк.
1. Зборнік дэтэктыўных апавяданняў замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, серыя Замежны дэтэктыў. Аўтары: Генрык Гаворскі, Агата Крысці, Дзёрдзь Сіта і Рэкс Стаўт.
Вокладка цвёрдая. Стан добры. Кошт 10 рублёў.
2. Зборнік " Мае браты, мае суседзі". Творы пісьменнікаў і паэтаў блізкага замежжа ў перакладзе на беларускую. Серыя Бібліятэка школьніка. Змяшчае ўкраінскую літаратуру (Шаўчэнка, Катлярэўскі, Франко, Кацюбінскі, Леся Украінка, Стафанік, Тычына, Рыльскі), польскую (Міцкевіч, Славацкі, Крашэўскі, Ажэшка), латышскую (Райніс), літоўскую (Данелайціс), чэшскую (Немцава). Некаторыя творы пададзены скарочана.
Вокладка цвёрдая, 750 старонак, стан выдатны. Цана 35 рублёў.