Кантактная маладая кошка, узрост -- прыкладна паўтара года, кастрыраваная. Прыбілася і жыла ў вёсцы пры людзях. Яны паехалі на зіму ў горад -- яна засталася. Ходзіць на латок, акуратная, мурчыць на ручках, здаровая. Хочацца для яе пастаяннага дома, а не гэтых каруселяў з сезоннымі гаспадарамі.