Антыкварная традыцыйная даматканая жаночая кашуля (белорусская национальная традиционная рубашка). Калінкавіцкі раён. Адметная складаным злучальным швом на паліках (не толькі між імі і рукавом, але і ўздоўж: спераду і ззаду) і на падале, вышыўкай у розных тэхніках, вязаным краем каўняра і тканым узорам на станіне.
Ідэальны стан. Без дзірак і плямаў. Рукавы будуць на поўную даўжыню на дзяўчыне невялікага росту: каля 155см. Сама кашуля шырокая, як і трэба. На дзяўчыне вышэйшага росту проста рукавы будуць карацейшыя, так таксама насілі.