"Замежная фантастыка" — зборнік твораў вядомых аўтараў у жанры навуковай і касмічнай фантастыкі. У кнігу ўваходзіць культавы фантастычны раман П'ера Буля "Планета малпаў", а таксама апавяданні Рэя Брэдберы, Айзека Азімава, Станіслава Лема, Фрэнка Расела, Роберта Шэклі і іншых творцаў, прызнаных майстроў фантастычнай прозы. Падрабязны змест глядзіце на фота. Гэты зборнік будзе ідэальным падарункам для ўсіх, хто любіць фантастыку, а таксама літаратуру на роднай беларускай мове. Цвёрдая вокладка, якасная папера і паліграфія. Кніга ў выдатным стане. Цана — 10 рублёў. Адпраўлю любой поштай.