Описание
Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць : аповесць-казка / Вольга Шчукіна. – Мінск : Кнігазбор, 2021 – 116 с. Цвёрдая вокладка. Ілюстрацыі Людмілы Баіравай.
ВОДГУК з kniznyja_razmovy:
"...Захар[сын] час ад часу пачынаў размовы пра герояў кнігі, знаходзіў нейкія паралелі, прасіў пачытаць. Мы нават малявалі Нінавію. А гэта ўсё прыкметы таго, што кніга хлопцу спадабалася.
Галоўныя героі – 10-гадовыя Светка і Віцька. Светка дужа самастойная дзяўчынка, захапляецца дэльтапланамі і большую частку свайго вольнага часу бавіць на дэльтапланавым полі. Віцька – ейны сябрук з двара. Аднойчы ў пакоі Светкі рассоўваецца сцяна і з’яўляецца маленькі хлопчык з кацінымі вусамі..... З’яўляецца ён не проста так, а каб адшукаць чарадзейны крышталь, які ён сам і згубіў у нашым свеце. Завуць нечаканага госця Мараш, ён вядун (найважнейшы чалавек) у сваёй краіне, якая завецца Нінавія. І яна ў бядзе: без чарадзейнага крышталя яе вось-вось захопяць атрутныя і ваяўнічыя расліны ганары.
Светка пачынае дапамагаць Марашу знайсці Крышталь, а пасля да іх далучаецца Віцька. Разам яны даюць рады, а потым трапляюць у Нінавію, дзе працягваюць свае прыгоды. Урэшце нас чакае хэпі-энд, але за герояў давядзецца крыху пахвалявацца.....
.....Не ведаю, ці гэта мая ўласная настальгія па дзяцінству, ці адчуванне тэкста, які “адляжаўся”. А можа гэта проста шчыра і з любоўю напісаная гісторыя. Альбо – усё адразу."
ВОДГУК з белліт.sтоrе (усё лацінкай)
"Не магу сказаць, што цалкам выпаў з літаратурнага працэсу, але во так атрымалася: кніга выйшла, была намінаваная на прэмію Цёткі, увайшла ў фінал гэтай прэміі. А я толькі праз год даведваюся пра гэта, як і пра тое, што і мая кніга была ў тым фінале. Ды што я – тут сама аўтар, Вольга Шчукіна, даведалася аб намінаванні яе кнігі і поспеху яе толькі праз год.....
Цікавы, месцамі проста захапляльны тэкст. Арыгінальная прыдумка, і гэта пры тым, што вынайсці нешта сваё ў наш час вельмі няпроста. З традыцыйнага – карта прыдуманай краіны, яна тут дарэчы і дапамагае арыентавацца ў другой частцы кнігі.....
Цалкам – вельмі прыемная і светлая казка. Добра, што такія нараджаюцца і выдаюцца....
В.Г."