"Дараванне. Прощение. Vergebung." Алена Брава, 2013, твердый переплет. Книга на 3 языках - русском, белорусском и немецком. Повесть. Состояние отличное. Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, — да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза — цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават дарослая дачка не разумеюць яе.
Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці «замацаванне афекту» гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць, прызначаная для шырокага кола чытачоў. Пераклад на нямецкую мову — Андрэ Бёма.