Тираж 99 экз!!! Спроба разбору палітычнага міфа. — Мінск: Медысонт, 2015. — 416 с. Цвёрдая вокладка.
Кніга прысвечаная бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці — яе “пасмяротнаму жыццю” ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Аўтар паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.