Запрашаю на індывідуальныя заняткі па беларускай мове, якія дапамогуць засвоіць нават самыя няпростыя тэмы якасна і з задавальненнем. # даступна растлумачу тэмы са школьнай праграмы (апераджальна ці з мэтай ліквідавання прабелаў у ведах); ## прапаную спецыяльна падабраную сістэму заданняў для замацавання разгледжанага матэрыялу; ### падзялюся лайфакамі, што дапамогуць пры выкананні практычных заданняў. У рабоце выкарыстоўваю апорныя схемы, лінгвістычныя гульні і іншы займальны матэрыял, каб цяжкае стала лёгкім, складанае - простым. Вяду падрыхтоўку да ЦТ/ЦЭ, прапаную сумесны разбор заданняў з ЦТ/ЦЭ мінулых гадоў. Першы занятак бясплатны. У час яго адбываецца знаёмства, вызначаецца ўзровень ведаў вучня, вырашаюцца арганізацыйныя пытанні.