Описание
Прывітанне, мяне завуць Наталля Анатольеўна, я настаўнік пачатковай школы.
На сёння складаецца такое становішча - нашы дзеці не разумеюць беларускую мову. Яны злуюць і абураюцца (возмущаются)! А мы жадаем, каб дзеці параноўвалі (сопоставляли) русскую і беларускую мовы і разумелі сэнс. Але гэта немагчыма! Яны ніколі не чулі беларускай гаворкі. Школьнікам лягчэй вучыць замежную мову, бо яна вучыцца па словах, а беларускую трэба разумець цалкам.
А як? Калі дома мы ўсе размаўляем толікі на русскай мове.
На мае заняткі “Мова для маленькіх” я запрашаю дзетак ад 5-ці да 7-мі гадоў.
Заняткі будуць праходзіць у форме гульні - малюем, лепім, слухаем казкі, глядзім мультфільмы, вучым маленькія вершы, ужываем стравы…
Галоўнае - я буду размаўляць толькі на беларускай мове. Спачатку дзеці толькі слухаюць, а праз некаторы час пачынаюць размаўляць!
Заняткі два разы ў тыдзень, групамі - адначасова ад 4 да 6 дзяцей.
Расклад заняткаў з 18:00 да 19:30
Панядзелак/чацвер
Аўторак/пятніца
Серада/субота
Кошт за месяц 170= рублёў
Рафіева 88А
Некалькі вершаў
Мы акрэплі, загарэлі
І за вёскай, між бяроз,
Так разгушквалі арэлі,
Што ўзляталі да нябёс.
А мурзаты парсючок
Аб штыкет пацёр бачок,
Мухамі акружаны,
Сігануў да лужыны:
Пакачаўся ў брудзе -
Вось і чыстым будзе!
Рыбак заядлы Гоша,
Ён з вудай у руцэ
Сядзець да зорак можа,
А рыбка - у рацэ.
Калі ёсць пытанні - пішыце - адкажу.
Тэлефон не даю - няма часу на пустую гаворку…
О продавце
Самозанятый
На Куфаре с июля, 2025
Апанович Н.А.
УНП: AB9783107

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.