Описание
Прадам маісавага полаза (Pantherophis guttatus) свайго развядзення. Ёсць самкі і самцы.
Забраць можна толькі пры наяўнасці цалкам гатовых ўмоў, якія пакупнік абавязаны паказаць. Правільныя ўмовы - гарантыя здароўя жывёлы!
Для ўмоў патрэбны:
1. Кантэйнер з праточнай вентыляцыяй (прыкладна 20х30 см па плошчы). Можна звычайны кантэйнер з харчовага пластыку. З часам трэба будзе замяняць на большы кантэйнер або тэрарыум.
2. Невялікі домік (па памеры змяі) і паілка.
3. Драўняная стружка, ці пілавінне без пылу (Можна штосьці іншае, калі гэта будзе бяспечна для жывёлы)
4. Тэрмадыванок (ад 7 ват) або тэрмашнур для абагрэву.
5. Жывы, ці замарожаны корм (галышы мышэй).
6. Пінцэт для кармлення.
Вялікім плюсам будзе, калі ў вас будзе:
1. Вільготная камера для лінькі змяі.
2. Тэрмометр з гігрометрам.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная! Але існуюць умовы, калі браніраванне ўваходзіць у агульны кошт жывёлы. Бронь уключае кансультацыю па ўтрыманню і пошуку ўсіх умоў для жывёлы.
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.
О продавце
На Куфаре с октября, 2018

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.