Прадам маісавага полаза (Pantherophis guttatus) свайго развядзення. Ёсць самкі і самцы. Забраць можна толькі пры наяўнасці цалкам гатовых ўмоў, якія пакупнік абавязаны паказаць. Правільныя ўмовы - гарантыя здароўя жывёлы! Для ўмоў патрэбны: 1. Кантэйнер з праточнай вентыляцыяй (прыкладна 20х30 см па плошчы). Можна звычайны кантэйнер з харчовага пластыку. З часам трэба будзе замяняць на большы кантэйнер або тэрарыум. 2. Невялікі домік (па памеры змяі) і паілка. 3. Драўняная стружка, ці пілавінне без пылу (Можна штосьці іншае, калі гэта будзе бяспечна для жывёлы) 4. Тэрмадыванок (ад 7 ват) або тэрмашнур для абагрэву. 5. Жывы, ці замарожаны корм (галышы мышэй). 6. Пінцэт для кармлення. Вялікім плюсам будзе, калі ў вас будзе: 1. Вільготная камера для лінькі змяі. 2. Тэрмометр з гігрометрам. УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная! Але існуюць умовы, калі браніраванне ўваходзіць у агульны кошт жывёлы. Бронь уключае кансультацыю па ўтрыманню і пошуку ўсіх умоў для жывёлы. Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя. Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна. Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.