Вітаю! Я Ксюша, выпускніца філфака БДУ (спецыяльнасць "польская і беларуская філалогія"), маю дыпломы з рэспубліканскай алімпіяды па бел мове і літаратуры. . Пішыце/тэлефануйце, калі: - хочаце вывучыць польскую - Вам або Вашаму дзіцяці патрэбна дапамога з бел мовай па школьнай праграме, падрыхтоўка да экзаменаў - калі Вы хочаце палепшыць сваю беларускую ці вывучыць яе з нуля (або амаль з нуля) . Прапаную анлайн-заняткі ў google meet (калі Вы раней там не працавалі, то разбяромся, нічога складанага). . Бел мова: 60 хвілін = 20 р., але мы можам дамовіцца пра іншую зручную для Вас даўжыню занятка. Польская: 90 хвілін = 40 р., таксама можам абраць іншы зручны для Вас час. Усе неабходныя матэрыялы прадастаўлю ў электронным фармаце, будзем займацца па розных падручніках. Канечне, будуць улічвацца Вашы зацікаўленні і пажаданні! . Калі Вы з Мінска і хацелі б займацца афлайн, магчымыя заняткі ў Вас дома (але гэта трэба ўдакладняць індывідуальна, так што пішыце!) Да цаны заняткаў афлайн дадаецца 5р.