Описание
Прадам плямістых эўблефараў (Eublepharis macularius) свайго развядзення, інкубацыя пад самцоў і самак. Таксама, ёсць дарослыя асобіны на продаж. Улічвайце, што афарбоўка для малых і падлеткаў з узростам будзе мяняцца. Кошт ад 130 рублёў і даражэй, залежыць ад узроста і морфы жывёлы.
У наяўнасці вельмі шмат жывёл. Заўсёды падкажу па наяўнасці.
Забраць можна толькі ў цалкам гатовыя ўмовы, якія абавязкова правяраюцца.
Для ўмоў патрэбны:
1. Кантэйнер з праточнай вентыляцыяй (прыкладна ад 15х20 см па плошчы). З часам трэба будзе замяняць на большы кантэйнер, або тэрарыум. Адразу саджаць малога ў вялікі тэрарыум нельга! Можна браць звычайны кантэйнер з харчовага пластыку і зрабіць у ім вентыляцыю. Дакладны памер кантэйнера залежыць ад памеру яшчаркі.
2. Невялікі домік (па памеры яшчаркі) і паілка.
3. Папяровыя ручнікі у якасці субстрата. (Можна штосьці іншае, калі гэта будзе бяспечна для жывёлы)
4. Тэрмадыванок (ад 7 ват) або тэрмашнур для абагрэву.
5. Жывы корм (тараканы або цвыркуны, памер трэба ўдакладняць). Да замарожаных насякомых большасць малых трэба прывучаць.
6. Кальцый для рэптылій без D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай, удакладняйце наяўнасць). Вітаміны з D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай, удакладняйце наяўнасць). Падыходзяць фірмы: Nekton (або расейская копія Exotic Menu), Zoomed (або расейская копія Kate's Geckos Lab), JBL, Lugarti, Flukers, Repashy (трэба выбіраць падыходзячыя па саставу лінейкі).
Памятайце, што дадаткі не ўсіх фірмаў падыходзяць, лепш загадзя ўдакладніце, ці можна іх выкарыстоўваць.
Вялікі плюс, калі ў вас будзе:
1. Вільготная камера для лінькі яшчаркі.
2. Тэрмометр з гігрометрам.
3. Пінцэт для кармлення, які спатрэбіцца для прывучэння да рук і замарожанага корму.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная!
Пры браніраванні яшчаркі падкажу, дзе можна знайсці ўсё абсталяванне, якія вітаміны і кальцый падыходзяць і адкажу на любыя пытанні.
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.
О продавце
На Куфаре с октября, 2018

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.