Описание
Купідончык — захавальнік пачуццяў, што не згасаюць
.
Кажуць, калі чалавек кахае, яго сэрца становіцца трошкі цяжэйшым за звычайнае. Але гэта настолькі незаўважна, што ніхто гэтага не адчувае.
.
Акрамя Купідончыкаў.
.
Яны жывуць на мяжы фізічнага свету і свету пачуццяў (успамінаў). Іх амаль немагчыма ўбачыць — толькі адчуць. Яны з'яўляецца толькі тады, калі чыёсьці пачуццё хоць на імгненне становіцца ўсвядомленым: першая сімпатыя, доўгачаканая сустрэча, дараванне, клапота або каханне.
.
Кожны Купідончык носіць на грудзях маленькае сэрца.
.
Гэта не ўпрыгожанне, а сасуд памяці.
.
Ён захоўвае самыя цёплыя пачуцці і найдаражэйшыя імгненні, каб аднойчы вярнуць іх свайму чалавеку, калі той па нейкай прычыне пра іх забудзецца.
.
Часам людзі называюць гэта надзеяй. Часам — шчаслівым збегам абставін.
.
Але пухнасцікі ведаюць праўду.
.
Яны нічога не ствараюць.
.
Яны толькі беражліва захоўваюць тое, што людзі больш за ўсё баяцца страціць.
.
Беласнежны Купідончык — адзін з самых сарамлівых захавальнікаў. Ён рэдка робіць першы крок і часта хаваецца за сваімі доўгімі вушкамі. Але калі аднойчы абярэ чалавека сваім спадарожнікам, застаецца побач столькі, колькі будзе патрэбна.
.
Пакуль сэрца зноў не ўзгадае тыя самыя імгненні.
О продавце
На Куфаре с августа, 2025

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.