У дапаможніку прадстаўлены арфаграмы для трывалага засваення правіл правапісу і таксама прыклады на гэтыя правілы з паслядоўнасцю выканання і колькасцю паўтораў. Іх галоўная мэта — аказаць дапамогу вучням пры правядзенні работы над памылкамі, замацаваць здольнасці да граматнага пісьма, дапамагчы завучыць правілы. Для бацькоў прыведзены некаторыя нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці па беларускай мове на I ступені навучання, якія дапамогуць разабрацца ў правілах выстаўлення адзнак па розных відах вучнёўскіх работ.