У кнізе прадстаўлены асноўныя віды і мастацка-тэхналагічныя асаблівасці тканых посцілак і дываноў, што былі створаны ў беларускай вёсцы ў канцы ХІХ–ХХ ст. Даследуецца антрапалогія гэтых рэчаў, якія знітаваны з чалавекам традыцыйнай культуры, спадарожнічалі яму ў побыце і абрадах, па-мастацку выявілі яго ідэалы і ўяўленні аб прыгажосці. Творы народнага тэкстыльнага мастацтва разгледжаны як выдатная з’ява беларускай нацыянальнай культуры. Выданне дапоўнена слоўнікам народнай тэрміналогіі ў гэтай галіне.
Кніга будзе карысная ў музейнай справе, дызайнерам і мастакам, у працы дамоў рамёстваў і шырокаму колу аматараў беларускага народнага мастацтва.
Аўтар: В. А. Лабачэўская Мінск, Беларуская навука, 2023 год, 286 старонак, цвёрды пераплёт. Могу выслать почтой или европочтой за счёт покупателя. Обмен не предлагать.