Характеристики

Описание



Агульнае апісанне:

Шматфункцыянальны трэнажор набыты ў 2015 годзе, аднак эксплуатаваўся мала. Дае магчымасць трэнаваць мышцы ног, рук, спіны, грудзей. Новы станок ў такой камплектацыі будзе каштаваць больш за 2000 беларускіх рублёў.

Стан трэнажора:

Большасць ролікаў за гэтыя гады яшчэ прыдатныя да выкарыстання. Нягледзячы на гэта прыкладаю да станка камплект новых ролікаў.
Частка грузаў мае пацертасці знутры тых частак, што рухаюцца па трубах.
Ёсць сляды дробнай карозіі на адной з труб-накіраваек у самым версе.
Малюнкі на абіўцы часткова сцёртыя.
Трасы, пластыкавыя канструкцыйныя кранштэйны ў добрым стане.
Слабым месцам выявіліся кранштэйны на сядушцы і спінцы, вочка на доўгім грыфе (гэтыя элементы былі мной выпраўлены і зроблены з метала).
Маецца драпіна на сіняй накладцы сярэдняга блока.

Заўвагі і водгукі:

Памеры станка можна паглядзець на сайце вырабніка. Заўважу толькі, што для фіксацыі грузаў патрабуеццца водступ ад сцяны на 23см (пры неабходнасці, можна падумаўшы абысціся і без яго).
Каб шырока задзейнічаць ніжні блок, перад станком таксама патрабуецца прастора (роўная парыблізна вашаму росту).
Падлога павінна быць роўнай.
Пад час эксплуатацыі спаўзае аббіўка з мяккіх элементаў, даводзіцца папраўляць кожнага разу.
Спаўзаюць са сваіх месцаў і пластыкавыя элементы грыфаў.
Лічыльнік падлічвае колькасць рухаў, але не сігналізуе аб дасягненні пэўнай колькасці (купіў яго толькі, каб падоўжыць гарантыйны перыяд).
З плюсаў станка: складныя элементы сярэдняга блоку і тры хутка здымныя фіксатары, дадатковыя гантэлі 2.5кг і 5кг дазваляюць плаўна мяняць нагрузку, даступныя і адносна танныя запчасткі з дастаўкай ў Беларусь.
Станок камплектуецца грузамі больш за 90кг, аднак лічу, што аптымальная нагрузка для яго - да 50кг. Гэтай нагрузкі многім аматарам здаровага ладу жыцця будзе дастактова.

Самавываз. Менскі раён. Поўнач. Другая акружная дарога.

P.s: з-за спецыфікі сваёй працы магу адказаць на званок або паведамленне са значным спазненнем.

О продавце

На Куфаре с июня, 2023

Похожие объявления

KM_LOGO
Куфар Маркет рекомендует

До оплаты проверьте товар на дефекты

Забирайте покупки при личной встрече или заказывайте Куфар Доставку с осмотром товара.

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
1 350 р.

Сілавая станцыя Leco гп042040. Трэнажор.

Минская обл., Минский район

Все объявления:

1

На Куфаре с июня, 2023