Прыватнаўласніцкія гарады Вялікага Княства Літоўскага: лёс праз стагоддзі : зб. матэрыялаў міжнар. навук.-практ. канф. (Нясвіж, 23-24 красавіка 2014 г.) / уклад. З.Л. Яцкевіч ; рэдкал.: С.М. Клімаў, З.Л. Яцкевіч, А.У Блінец. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2014. — 236 с.: іл.
ISBN 978-985-90346-3-3.
У зборніку змешчаны матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Прыватнаўласніцкія гарады Вялікага Княства Літоўскага: лёс праз стагоддзі”, якая адбылася ў красавіку 2014 г. у ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” Прадстаўленыя артыкулы закранаюць шырокі спектр пытанняў якія датычаць лёсу прыватнаўласніцкіх гарадоў: палітычная гісторыя, эканамічнае і культурнае развіццё, гарадская штодзённасць, музеефікацыя і захаванне помнікаў гісторыі і г.д. У навуковы ўжытак уводзіцца шэраг раней невядомых дакументаў і фактаў па гісторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы. Выданне прызначана для гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў і ўсіх, хто цікавіцца спадчынай Вялікага Княства Літоўскага.