Описание
Розныя кнігі на беларускай мове
Дадатковыя фота па запыце
Адпраўка любой поштай за рахунак пакупніка
Ёсць шмат іншых цікавых кніг у аб'явах
_
"Горкі жолуд. Вершы" Пімен Панчанка. Мінск, "Мастацкая літаратура", 1988г, 63с. Тыраж 4200 экз. Добры стан.
Кошт - 20р.
"Паэзія П. Панчанкі ніколі не пакідала чытача абыякавым. Яе вызначальныя рысы - страснасць, праўдзівасць, лірычнасць - прысутнічаюць у кожнай кнізе паэта.
Новы зборнік "Горкі жолуд" складзены з вершаў, напісаных за апошнія два гады."
_
"Віхры на скрыжаваннях" У. Федасеенка. Мінск, "Беларусь", 1970г, 288с. Вельмі добры стан, куткі збіліся.
Кошт - 15р.
"У новым рамане, як і ў "Дубовай Градзе" Федасеенка расказваецца аб барацьбе моладзі ў тылу ворага. Аўтар сам быў партызанам-падрыўніком, многа бачыў, многа зведаў, многа перажыў. Героі рамана - юнакі і дзяўчаты - удзельнічаюць у баях, любяць; ім знаёмы горач паражэнняў і радасць перамог."
_
"Пушчанская адысея (аповесць, апавяданні)" А. Карпюк. Мінск, "Мастацкая літаратура", 2009г, 527с. Тыраж 3000 экз. Выдатны стан.
Кошт - 30р.
"Стыль шчырага і бескампрамісна на рэалізму Аляксея Карпюка (1920-1992) балансуе на мяжы дакументалістыкі і мемуарыстыкі. Суровая, асабіста перажытае праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Апавяданні пісьменніка, як кадры, вызваленыя фотааб'ектывам, адкрываюць дынаміку даваеннага і паваеннага беларускага жыцця з яго каханнем, трагізмам і досціпам."
_
"Што скажуць людзі" М. Гроднеў. Аповесці. Мінск, "Мастацкая літаратура", 1975г, 320с. Добры стан.
Кошт - 10р.
"..дзве аповесці: "Пярэдадзень" і "Што скажуць людзі". Першая прысвечана дарэвалюцыйнай вёсцы. На прыкладзе вялікай сям'і Дароднікаў аўтар паказвае, як у глухую беларускую вёску пранікла рэвалюцыйная свядомасць. Перад трыма братамі Дароднікамі стала праблема, як пракарміць сям'ю, дзе за адным сталом збіралася дваццаць шэсць едакоў. Выйсце: або ехаць на заробкі на чужбіну, або усёй сям'ёй перасяліцца ў Сібір, на неабжытыя землі.
У другой аповесці, напісанай асобнымі навеламі, тая ж вёска Арэшня, тыя ж героі, але ўжо нашы сучаснікі. На прыкладзе радні, нашчадкаў братоў Дароднікаў, аўтар паказвае, як змянілася жыццё сённяшніх сялян."
_
"100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі". Мінск, "Звязда", 1993г, 80с, ілюстрацыі. Вельмі добры стан.
Кошт - 20р.
"Упершыню асобным выданнем выпускаецца папулярна-асветніцкая кніга па гісторыі нашай Бацькаўшчыны ў пытаннях і адказах, разлічаная на шырокае кола чытачоў. Можа быць выкарыстана як дапаможны матэрыял пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў навучальных установах краіны."
_
"Беларускі букет". Мінск, "Звязда", 1968г, 64с, ілюстрацыі. Добры стан, адсутнічае вокладка.
Кошт - 2р.
"..Гумарысты часопіса "Вожык" - паэты, празаікі, журналісты, артысты і ўсё, хто піша ў гэтым жанры з вялікай удзячнасцю падносяць юбілярам букет сваіх твораў..."