«Чорны абеліск» (1956) — самы «філасофскі» раман Эрыха Марыя Рэмарка, канцэнтрацыя ўсяго ідэйнага зместу творчасці знакамітага нямецкага пісьменніка. Праз кнігу скразной лініяй праходзіць канцэпт «развітання з ілюзіямі», уласцівы тэкстам прадстаўнікоў «загубленага пакалення».
«Чорны абеліск» — раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарк.