"Эльдарада просіць дапамогі" — культавая беларуская дзіцячая кніжка 80-х гадоў вядомага беларускага пісьменніка Аляксея Якімовіча, знанага майстра беларускай дзіцячай літаратуры. Выдавецтва "Юнацтва", 1989-ы год, "Бібліятэка прыгод і фантастыкі". На роднай беларускай мове. Даволі рэдкая на сённяшні дзень кніжка з гэтай папулярнай выдавецкай серыі. У кнігу ўваходзяць наступныя творы: 1. "Эльдарада просіць дапамогі", прыгодніцка-фантастычная аповесць. 2. "Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі", аповесць-казка. Цвёрдая вокладка, якасная папера і паліграфія, ёсць чорна-белыя ілюстрацыі. У вельмі добрым стане. Цана — 15 рублёў. Адпраўлю любой поштай.