Беларуская мова. Поўны школьны курс. Тэорыя. У дапаможніку сістэматызаваны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах беларускай мовы за курс базавай і сярэдняй школы. Фармулёўкі азначэнняў мовазнаўчых паняццяў, фактаў і правілаў у дапаможніку аналагічныя тым, што даюцца ў падручніках па беларускай мове, і адпавядаюць вучэбнай праграме і новым «Правілам арфаграфіі і пунктуацыі». Прызначаецца вучням старшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для самастойнай працы па вывучэнні мовы, павышэнні пісьменнасці і маўленчай культуры.