Здымаю жаночыя і мужчынскія партрэты, ню, прагулкі, рэпартаж з падзей. Акрамя гэтага паздымаю інтэр'еры: памяшканні для бізнеса, кватэры на продаж і пад арэнду. З задавальненнем паздымаю інтэр'еры вясковых хат ва ўсёй іхняй аўтэнтычнасці, самі вясковыя дамы, агароды, сады. І нават вашых дзеда з бабай, калі ў вас няма магчымасці да іх прыехаць. Пішыце, абмяркуем умовы. Знаходжуся ў Баранавічах, магу прыехаць у іншы горад.