Прапануем хатнія памідоры. Вялікая разнастайнасць смакаў, колераў і формаў: мясістыя салатныя таматы, хрумсткія чэры і кактэльныя. Усе па 7 рублёў за 1 кг. Папулярныя гатункі сусветнай і айчыннай селекцыі (Summer Sun, Blush, Lucky Tiger, Паласаты шакалад, Бычынае сэрца і іншыя), гібрыдаў няма, упадабаныя плады можна пакідаць на насенне. Памідоры вырошчваем у в. Літве у цяпліцы, без прымяненне хімічных угнаенняў і сродкаў абароны раслін. У суботу 13/09 плануем быць у Маладзечне. У залежнасці ад аб'ёмаў магчымая дастаўка па ваколіцах. Пішыце, тэлефануйце.