Описание
Коцік, хлопчык, на від 4 месяцы. Трошкі пужлівы і можа хавацца (патрэбны час на давер і адаптацыю), але як толькі трапіць у вашыя рукі - усё. Дужа ласкавы, пяшчотны, любіць гуляцца. Да латка прывучаны аўтаматычна. Вельмі добра пераносіць любую дарогу і перамяшчэнні ў транспарце, так што з ім можна нават вандраваць па Беларусі)
Былі ў вета, капаем вочкі і носік, бо з надвор’ем на вуліцы ён прыхварэў, прагліставаны, наперадзе вакцынацыя. Яшчэ з маіх асабістых умоў - кастрацыя, каб кацянят на вуліцах было менш. Гатова выхадзіць яго, максімальна дапамагаць з усім, толькі бы знайшоўся хтосьці, хто гатовы яго забраць. Прывязу ў любы куток Беларусі.
Не магу пакінуць у сабе, бо ўжо ёсць кошка, якая ітак ледзь стрымліваецца і не задаволена гэтай сітуацыяй, нават з улікам, што яны ў розных пакоях.
П.с. Імя пакуль не давала, але ёсць думкі назваць яго ў гонар Апострафа, куды ён першапачаткова прыбіўся. Апостраф, Апострык, Апік, але настойваць не буду)