Описание
*папярэдняя бронь да 09.08*
Прадаю камплект для старту на шляху электрагітарызму. Сам з яго пачынаў, але трэба пераходзіць на наступны этап.
Склад:
- Cort X-100 - адзін з лепшых бюджэтных варыянтаў электрагітары на сёння. Гітара куплялася ў краме ў чэрвені 2024 году, яшчэ на гарантыі нават;
- Blackstar ID:Core V2 - кампактны лічбавы комбаўзмацняльнік з гібкімі наладамі. Купляў яго ня новым, аддаю танней, чым купляў, і ніжэй за сучасныя цэны на Куфры;
- Armadil E-802 - адэкватны цёплы і даволі цвёрды чахол;
- рэмень ручной работы, скураны. Рабіў сам, калі купіў гітару (займаюся працай па скуры);
- кабель Leem, 3 метры;
- дадам пару медыятараў, калі трэба - струны для пачатку. Што першае, што другое - штукі індывідуальныя, таму лепей падбіраць самім.
За год гітара паказала сябе надзейнай. Захоўвалася на стойцы ў чахле, далёка ад святла, скразнякоў і батарэяў. Стурны мяняліся рэгулярна, грыф апрацоўваўся лімонкай, корпус чысціўся і г.д.
Трэмала не блакаваў, проста паклаў на дэку. Лад нікуды ня едзе. Гітара за год жыла ў стандартным Мі і ў Рэ-дыезе.
Хацелася б перадаць гітару і ўсё да яе ў надзейныя рукі, чалавеку, які захоча навучыцца граць і нармалёва абслугоўваць інструмент.
Пішыце ў асабістыя па ўсіх пытаннях.
УВАГА! - Непаўнагадовым асобам просьба адразу пісаць праз бацькоў ці законных прадстаўнікоў, або адразу даваць іх кантакты.
Слухаць і забіраць у вёсцы Копішча, каля Ўручча.
Тэгі: #электрогитара, #гитара, #комбоусилитель, #ремень для гитары, #чехол для гитары.