Характеристики

Вид животного

Описание

Прадам афрыканскага тоўстахвостага гекона (Hemitheconyx caudicinctus) (не эўблефар!) свайго развядзення, самец. Мае невялікі перакус, з узростам можа стаць зусім не заўважны.
Забраць можна толькі ў цалкам гатовыя ўмовы, якія абавязкова правяраюцца.
Для ўмоў патрэбны:
1. Кантэйнер або тэрарыум з праточнай вентыляцыяй (прыкладна ад 30х40 см па плошчы).
2. Невялікі домік (па памеры яшчаркі) і паілка.
3. Папяровыя ручнікі у якасці субстрата. (Можна штосьці іншае, калі гэта будзе бяспечна для жывёлы)
4. Тэрмадыванок (ад 7 ват) або тэрмашнур для абагрэву.
5. Жывы, ці замарожаны корм (тараканы або цвыркуны, памер трэба ўдакладняць).
6. Кальцый для рэптылій без D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай, удакладняйце наяўнасць). Вітаміны з D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай, удакладняйце наяўнасць). Падыходзяць фірмы: Nekton (або расейская копія Exotic Menu), Zoomed (або расейская копія Kate's Geckos Lab), JBL, Lugarti, Flukers, Repashy (трэба выбіраць падыходзячыя па саставу лінейкі).
Памятайце, што дадаткі не ўсіх фірмаў падыходзяць, лепш загадзя ўдакладніце, ці можна іх выкарыстоўваць.
7. Пінцэт для кармлення.
Вялікі плюс, калі ў вас будзе:
1. Вільготная камера для лінькі яшчаркі.
2. Тэрмометр з гігрометрам.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная!
Пры браніраванні яшчаркі падкажу, дзе можна знайсці ўсё абсталяванне, якія вітаміны і кальцый падыходзяць і адкажу на любыя пытанні.
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.

О продавце

На Куфаре с октября, 2018

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
450 р.

Африканский толстохвостый геккон

Минск, Советский

Все объявления:

34

На Куфаре с октября, 2018