Паважанае спадарства! Шаноу́ныя Паны і Паненкі! Даведау́ся я, ужо нават дакладна не памятаю дзе і ад кога, што вам вельмі, аж пазарэз, спатрэбіу́ся зруб пад лазню. Спіце і марыце аб ёй. Што звіняць і шамацяць у скураных гаманцах талеры і даляры, і надта муляюць. Што патрэбны вам менавіта зруб, а не якаясь там баня-дзежка ці іншае каркаснае непатрэбства. Калі гэта так --- магу вам дапамагчы і пасадзейнічаць у здзяйсненні вашай мары. Для гэтага амаль нічога не трэба, толькі Ваша жаданне. І грошы. Дык гэта для Вас пыл, смецце, адным словам! Што ад Вас патрабуецца? Знайсці час і прыехаць да мяне у́ вёску Баршчоу́ка Рэчыцкага раёна. Паглядзець на свае вочы, што я раблю, і , калі вам нешта спадабаецца, --- замовіць. Але, наперад чым ехаць, абавязкова тэлефануйце, каб даведацца дзе я і што са мною. Ці дома я, як сябе адчуваю апасля у́чарашняга, ці можа мыю шурпатыя пяты у́ Індыйскім акіяне? "Аляксандр Пятровіч, Саня! Як ты? Як здароу́е? Як жонка, як дзеці? Вось выбраліся да цябе, хочам прыехаць. Мо табе чаго прывезці, якога гасцінца?" І прыязджайце. Усё дасканала абгледзіце і пранюхаеце. Усё пабачаце. Нават і тое, чаго мо і бачыць не трэба. Абдымемся ды расцалуемся, як радня далёкая. Можам выпіць чарачку і з'есці шкварачку. І не адну... Дамовімся пра кошт і аб тэрмінах. І з чыстым сэрцам і з пустымі кішэнямі смела рушыце да дому - да хаты. Дапамагу з дастау́кай і мантажом зрубу. Дам гарантыю на зруб у 100 гадоу́ ! Праз сто год прыедзіце -- яшчэ падоу́жу на сто гадоу́! А калі не прастаіць столькі -- вярну грошы да апошняй капеячкі... Да пабачэння! Чакаю Вас з вялізным няцярпенням! Прыязджайце --- не пашкадуеце !!!