Фларыстычны калаж „Цвяток радзімы - васілёк”, выраблены з натуральных матэрыялаў. Рама з лазы 100 см × 70 см, аснова - саматканая тканіна з ільну, ільняная стужка ў тон тканіны з нацыянальным арнаментам блакітнага колеру і кветкамі рамонку, якія выкананы з саломкі. Рамонак – гэта сімвал сям’і і дабрабыту. Пры вырабе фларыстычнага калажу „Цвяток радзімы - васілёк” выкарыстоўвалі натуральныя расліны і насенне збожжавых культур. Пялёсткі васількоў выклдзены са збожжавых культур: пшаніцы, ячменю і кукурузы, якія сімвалізуюць хлеб, жыццё, нацыянальнае багацце Беларусі, працу. Цэнтральная частка кветак зроблена з эрынгіума, які ўвасабляе такія якасці беларускага народа, як стойкасць і абароненасць. Каласы пшаніцы - наша Радзіма, патрыятызм, мірнае і стваральнае жыццё, сумленная праца. Дастаўка калажа ў Мінск бясплатная.