Прадам плямістага эўблефара (Eublepharis macularius) свайго развядзення, самка. У жывёлы прысутнічаюць касметычныя нюансы (невялікі перакус і крывы хвост) з-за памылкі інкубацыі. Аддаецца толькі паўнагадовым людзям з вопытам утрымання! Забраць можна толькі ў цалкам гатовыя ўмовы, якія абавязкова правяраюцца. Для ўмоў патрэбны: 1. Кантэйнер, ці тэрарыум з праточнай вентыляцыяй (ад 40х30 см па плошчы). 2. Невялікі домік (па памеры яшчаркі) і паілка. 3. Папяровыя ручнікі у якасці субстрата. (Можна штосьці іншае, калі гэта будзе бяспечна для жывёлы) 4. Тэрмадыванок (ад 7 ват) або тэрмашнур для абагрэву. 5. Жывы, ці замарожаны корм (тараканы або цвыркуны, памер трэба ўдакладняць). 6. Пінцэт для кармлення, які спатрэбіцца для прывучэння да рук і замарожанага корму. 7. Кальцый для рэптылій без D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай, удакладняйце наяўнасць). Вітаміны з D3 (можна дакупіць разам з яшчаркай, удакладняйце наяўнасць). Падыходзяць фірмы: Nekton, Zoomed (або расейская копія Kate's Geckos Lab), JBL, Lugarti, Flukers, Repashy (трэба выбіраць падыходзячыя па саставу лінейкі). Памятайце, што дадаткі не ўсіх фірмаў падыходзяць, лепш загадзя ўдакладніце, ці можна іх выкарыстоўваць. Вялікі плюс, калі ў вас будзе: 1. Вільготная камера для лінькі яшчаркі. 2. Тэрмометр з гігрометрам. УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная! Пры браніраванні яшчаркі падкажу, дзе можна знайсці ўсё абсталяванне, якія вітаміны і кальцый падыходзяць і адкажу на любыя пытанні. Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя. Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна. Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца. Кошт за жывёл указаны канчатковы, без торга!