Описание
Прадам каралеўскую змяю Нэльсана (Lampropeltis triangulum nelsoni, Albino Т-) свайго развядзення.
Забраць можна толькі пры наяўнасці цалкам гатовых ўмоў, якія пакупнік абавязаны паказаць. Правільныя ўмовы - гарантыя здароўя жывёлы!
Для ўмоў абавязкова патрэбны:
1. Кантэйнер з праточнай вентыляцыяй (прыкладна 20х30 см па плошчы). Можна звычайны кантэйнер з харчовага пластыку. З часам трэба будзе замяняць на большы кантэйнер або тэрарыум. Адразу ў вялікі аб'ём нельга саджаць.
2. Невялікі домік (па памеры змяі) і паілка.
3. Драўняная стружка, ці пілавінне без пылу (Можна штосьці іншае, калі гэта будзе бяспечна для жывёлы)
4. Тэрмадыванок або тэрмашнур для абагрэву.
5. Жывы, ці замарожаны корм (галышы мышэй).
6. Пінцэт для кармлення.
7. Тэрмометр (можна з гігрометрам).
Дапаўняльна, але не абавязкова:
1. Вільготная камера для лінькі змяі.
УВАГА! Калі вам спадабалася жывёла, але па нейкіх прычынах вы не можаце забраць адразу, то ў такіх выпадках яе можна забраніраваць. Бронь платная!
Асобныя кансультацыі па ўтрыманні платныя.
Забраць можна толькі пры наяўнасці цалкам гатовых ўмоў. Загадзя ўдакладняйце, ці падыходзіць усё для жывёлы.
Пры пакупцы пажыццёвая кансультацыя па ўтрыманні бясплатна.
Мінск, адпраўкі абмяркоўваюцца.
О продавце
На Куфаре с октября, 2018

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.