Гітара Jet JS-400 BK была купленая блізу год назад, актыўна выкарыстоўвалася месяцы 3, апасля зберагалася ў чахле ў шафе. Нябітая, нядрапаная— у добрым стане. Падрабязна азнаёміцца з характарыстыкамі гітары і ейным гукам можна ў сеціве.
УВАГА!!! Гітара была ў майстра: пастаўленыя новыя струны, здзейснены поўны адлад(адрэгуляваны прагін грыфа, наладжаная мензура, грыф змазаны лімоным алеем).
Склад набору: сама гітара, чахол, дрот падлучацца да ўзмацняльніка(провод для поключения к усилителю), вагарок(рычажок) на механізм ФлэйдРоўз, чатыры шасціграннікі, два медыятары, храматычны тунэр.